Дэпутаты прынялі да ведама “дэкрэт аб дармаедах”

На пасяджэнні парламенту 6 траўня дэпутаты разглядалі дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. З дакладам выступала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Яна адзначыла, што дакумент заклікае да сацыяльнай адказнасці грамадзян за фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Міністр заклікала не называць непрацоўных грамадзян “дармаедамі” і не навешваць ярлыкі.

Адной з мэтаў дэкрэта Шчоткіна назвала легалізацыю працоўнай дзейнасці. Паводле яе словаў, гаворка не вядзецца пра тое, каб напоўніць бюджэт грашыма, а каб чалавек удзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Па выніку абмеркавання дэпутаты прынялі прэзідэнцкі Дэкрэт да ведама.

Усё, што трэба ведаць пра Дэкрэт “аб дармаедах”

Дэкрэт №3, больш вядомы як “дэкрэт аб дармаедах”, быў падпісаны кіраўніком краіны 2 красавіка. Згодна з ім, кожны непрацуючы жыхар краіны павінен аплаціць збор у 20 базавых велічыняў за год.

Дакумент адразу выклікаў шквал крытыкі з боку эканамістаў і праваабаронцаў. Юрысты Беларускага Хельсінкскага камітэта налічылі ў ім каля дзясятка парушэнняў Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненняў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі