Д.Міятавіч: З Радзінай і Халіп трэба зняць усе абвінавачанні

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Дуня Міятавіч зноў заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед незалежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў яе заяве, распаўсюджанай 1 лютага прэс-службай АБСЕ, паведамляе БелаПАН. Рашэння аб вызваленні рэдактара сайта Хартыі’97 Наталлі Радзінай і карэспандэнткі “Новой газеты” Ірыны Халіп яўна недастаткова, лічыць Дуня Міятавіч. Беларускія ўлады павінны зняць з журналістак усе абвінавачанні і цалкам іх вызваліць. Улады таксама павінны спыніць усе затрыманні, ператрусы ды іншыя формы пераследу прэсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі