“Дняпро” перамог “Мінск” — 1:0 (відэа)

Гулялі каманды з ніжняй “шасцёркі”. “Дняпро” ў сябе дома адолеў “Мінск” — 1:0, “Нафтан” прымаў “Белшыну” і прайграў на сваім полі — 0:1. Гэты матч азмрочыўся інцыдэнтам — галкіпер бабруйчан Антон Кавалеўскі атрымаў сур’ёзную траўму і трапіў у лякарню. У яго нават была кароткачасовая страта памяці, але паводле апошніх звестак футбаліст апрытомнеў, адмовіўся ад шпіталізацыі і паехаў дадому.



Брэсцкае “Дынама” лёгка перамагло “Славію” — 3:1. Мазырскі клуб — аўтсайдэр сёлетняга першынства. За пяць тураў да канца чэмпіянату “Славія” стаіць на ніжнім радку табліцы і адстае ад бліжэйшага па колькасці балаў “Нафтана” на 7 ачкоў.



Заўтра, 20 кастрычніка, згуляюць клубы, якія змагаюцца за месцы ў першай “шасцёрцы”: мінскае “Дынама” прыме “Тарпеда-БелАЗ”, “Нёман” згуляе з “Шахцёрам”, а “Гомель” — з БАТЭ, які правядзе першую гульню з новым галоўным трэнерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі