Домрачава стала 6-й у гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне

У заключны дзень трэцяга этапу Кубка свету па біятлоне ў Славеніі прадстаўніца Беларусі Дар'я Домрачава заняла шостае месца ў гонцы пераследу на 10 км. Спартоўка пайшла на дыстанцыю чацвёртай і фінішавала з вынікам 35 хвіліны 50,9 секунды і двума штрафнымі кругамі. Надзея Скардына, якая стартавала восьмай, заняла 15-е месца (37.01,2; 1 промах). Людміла Ананька, якая паказала ў спрынце 59-ы вынік, у гонцы не ўдзельнічала, паведамляе БелаПАН.

У тройку лепшых увайшлі Святлана Сляпцова з Расіі (34.03,2; 2 штрафныя кругі; стартавала першай), немка Магдалена Нойнер (+36,3; 3; 3) і яшчэ адна расійская біятланістка Ганна Багалій-Цітавец (+43,2; 2; 2).

У агульным заліку Кубка свету Домрачава перамясцілася з сёмай на шостую пазіцыю (188 ачкоў), Скардына засталася на 18-й (131). Лідыруе шведка Хелена Юнсан (342).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі