Домрачава захварэла напярэдадні "Гонкі легендаў"
Самая вядомая з беларускіх біятланістак Дар'я Домрачава напярэдадні "Гонкі легендаў" захварэла. Пра гэта спартоўка напісала ў сваім акаўнце ў Instagram.
"Кажучы юным біятланістам пра тое, што нас будуць чакаць гарачыя дзянькі ў Раўбічах падчас "Гонкі легендаў" і чэмпіянату Еўропы, я не мела на ўвазе літаральны сэнс гэтых слоў... (((( Трэба неяк падастынуць", — адзначыла Домрачава.
Дарэчы, у рамках "Гонкі легендаў" мусяць адбыцца провады Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.