Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу ў Эстэрсундзе
7 снежня 1-ы этап Кубку свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе завяршыўся жаночай гонкай пераследу на дыстанцыі ў 10 км.
Беларуска Дар’я Домрачава пасля суботняй няўдачы ў спрынце стартавала 5-й. На першым агнявым рубяжы яна атрымала штрафное кола, але паказвала 4-ты вынік. Другая стральба была чыстай і давала надзеі на перамогу, аднак на трэцім рубяжы Домрачава дапусціла тры памылкі, а на апошняй стральбе атрымала яшчэ адно штрафное кола.
З пяццю штрафнымі коламі яна прыйшла на фініш чацвёртай і прайграла лідару 1 хвіліну 08,4 секунды.
Перамога ж дасталася фінцы Кайсе Макярайнен, якая выбілася ў лідары ў агульным заліку. Другое месца ў Валянціны Семярэнка з Украіны, а трэці радок за італьянкай Даратэяй Вірэр.
Беларускі Надзея Пісарава на 22-м месцы, а Анастасія Дубарэзава — на 34-м.