"Дождь": Пуцін захварэў на грып

Расійскі тэлеканал "Дождь" агучыў сваю версію таго, чаму Уладзімір Пуцін апошнія некалькі дзён не з'яўляецца на публіцы. Як паведамлялася, на гэтым тыдні былі адмененыя некалькі запланаваных публічных мерапрыемстваў і сустрэч з удзелам прэзідэнта Расіі.

Па звестках журналістаў тэлеканала, Пуцін захварэў на грып. Нібыта, ён знаходзіцца ў сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі на возеры Валдай у Наўгародскай вобласці.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне прэзідэнта. Ён заявіў, што такой практыкі няма. На пытанне пра грып Пяскоў адказаў: "Не каментуем, тэма закрытая".

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі