Двух братоў затрымалі за тое, што яны, "сігналячы, падтрымлівалі пратэсты"

Ягор і Арцём Шкарадзёнкі

Ягор і Арцём Шкарадзёнкі / фота з старонкі "Вконтакте"

ГУБАЗіК затрымаў двух братоў. Сілавікі кажуць, што тыя ў 2020-м, "сігналячы, падтрымлівалі пратэсты".

Як даведалася "Наша Ніва", гэта 23-гадовы Ягор і 27-гадовы Арцём Шкарадзёнкі. Ягор — аматар рэп-музыкі, ён піша ўласны рэп пад нікнэймам FRUTTI. Арцём цікавіцца спортам і асабліва футболам, заўзее за клуб Arsenal.

Паводле сілавікоў, у Ягора ў тэлеграме знайшлі яшчэ і каментар, у якім ён піша: "Перакулены аўтазак — гэта ўжо не аўтазак".

Паведамляецца, што на абодвух братоў пачалі крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі