Дынамаўцы Калюжны і Кулакоў вернуцца на лёд да пачатку сезона

Нападнікі мінскага "Дынама" Аляксей Калюжны і Аляксандр Кулакоў вернуцца на лёд пасля траўмаў да пачатку сезона КХЛ. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара Уладзімір Беражкоў, перадае rsport.ru.

Траўмы перашкодзілі хакеістам Калюжнаму і Кулакову паўдзельнічаць у перадсезонным турніры — Кубку Чарнышова ў Маскве. Беларуская каманда перамагла гаспадароў турніру, маскоўскае "Дынама", а таксама буйна саступіла "Спартаку". У нядзельным матчы з хабараўскім "Амурам" мінская каманда прайграла — 2:3.

Беражкоў адзначыў, што не хвалюецца за будучы сезон. Непакой у яго выклікае толькі тое, што Кулакоў і Калюжны фактычна не рыхтуюцца да сезону.

Фота Кулакова: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі