Дырэктара Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў узялі пад варту
Мужчына трапіўся на хабары ў 200 долараў.
У Мінску ўзялі пад варту 56-гадовага дырэктара Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў. Адпаведную санкцыю дала пракуратура сталіцы, перадае БЕЛТА.
Паводле інфармацыі БелаПАН, дырэктара затрымалі падчас атрымання хабару з доказамі злачынства 18 лютага. Ён атрымоўваў 3 мільёны рублёў ад індывідуальнага прадпрымальніка за згоду на заключэнне дамовы на арэнду памяшкання.
Крымінальную справу расследуе ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Фота — family.by