Дзе патусіць на выхадных 16-18 жніўня, раіць Зміцер Безкаравайны

Змітра Безкаравайнага складана назваць тусоўшчыкам. На канцэртах і вечарынах ён звычайна з’яўляецца ў межах прафесійнага інтарэсу – калі працуе альбо калі сапраўды цікава. Таму яго прысутнасць на мерапрыемстве часта становіцца паказальнікам якасці і вартасці падзеі. Стваральнік музычнага гіду experty.by, журналіст ды піяршчык упіраецца, але ўрэшце складае для Еўрарадыё ўласную афішу на бліжэйшыя выхадныя.

Зміцер адразу папярэджвае, што выходныя заўсёды стараецца праводзіць з сынамі, а летам перавагу аддае звычайным прагулкам ці мерапрыемствам на адкрытым паветры, дзе будзе цікава і дарослым, і дзецям.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

United Sexy Boys (USB)

16 жніўня, пятніца:

Клуб Dozari

"Для вострага, надзвычайнага досведу"

Пачатак: 23:00

Даведкі: (29)3452233

The Silicon

16, 17 жніўня:

Клуб "Гудвін"

Пачатак: 22.00

Даведкі: (44)7976496, (17)3270416

У госці да дзядзькі Ігната

17 жніўня, субота:

Хутар “Шаблі”

Танцавальны марафон у гонар стваральніка першага прафесійнага нацыянальнага тэатру Беларусі Ігната Буйніцкага.

Пачатак: 15:00

Уваход вольны

Даведкі: (29)1718292

Яблычны спас у Сілічах

18 жніўня, нядзеля:

РГЦ ''Сілічы''

Гульнявыя пляцоўкі "Яблычны футбол", "Яблычны баскетбол", "Яблычная рыбалка" і іншыя, яблычнае дрэва прадказанняў, атракцыёны і шмат чаго яшчэ.

Пачатак: 13:00

Уваход вольны

Даведкі: (29)1696909

Кіно

Элізіум: Рай не на Зямлі

16 жніўня, пятніца:

Аўрора:               16:00, 21:00

Беларусь: 19:10, 21:30

Бярэсце: 14:30, 19:10, 21:00

Дом Кіно: 17:00, 21:20

Кіеў: 17:00, 21:10

Камсамолец: 11:00, 16:00

Мір: 13:30, 18:30, 21:00

Масква: 15:00, 19:20, 21:30

Кастрычнік: 14:40, 19:20, 21:40

Піянер: 12:50, 17:00, 21:10

Салют: 17:00, 21:30

Цэнтральны: 14:40

               

17-18 жніўня:

Аўрора: 16:00, 21:00

Беларусь: 14:10, 19:10, 21:30

Бярэсце: 14:30, 19:10, 21:00

Дом Кіно: 17:00, 21:20

Кіеў: 17:00, 21:10

Камсамолец: 11:00, 16:00

Мір: 13:30, 18:30, 21:00

Масква: 15:00, 19:20, 21:30

Кастрычнік: 14:40, 19:20, 21:40

Піянер: 12:50, 17:00, 21:10

Салют: 17:00, 21:30

Цэнтральны: 14:40

Выставы

"Акварыум"

16 жніўня, пятніца:

Мінскі заапарк

(вул. Ташкентская , 40)

Больш за 100 відаў трапічных рыб

Працуе: 11:00 - 19:00

Квіткі: 20 тыс., дзеці да 5 гадоў - бясплатна

Даведкі: (17)3405178, (17)3414385

“Не ведаю, наколькі каму будзе цікавым “Яблычны спас” у Сілічах, але тэарэтычна, як варыянт, чаму б і не! Калі ж вам цікава што-небудзь менш масавае, больш інтымнае ды акварэльнае, то варта з’ездзіць на хутар “Шаблі”. Там у суботу ад 15-й гадзіны будзе танцавальная імпрэза прысвечаная Ігнату Буйніцкаму. Уваход вольны! Мне здаецца, гэта будзе цікава”.

Як варыянт праводзіць выходныя з сям’ёй, Зміцер называе наведванне выставаў, але такіх, дзе можна нешта новае даведацца… Як прыклад, у пятніцу закрываецца выстава “Акварыум”, дзе можна пабачыць больш за 100 трапічных рыбак. Іншых вартых увагі экспазіцый на выхадныя 16-18 жніўня на вочы Змітру не трапілася.

“Аматарам папсы ды тэлебачання варта схадзіць на гурт United Sexy Boys у клуб Dozari, — з усмешкай працягвае парады Зміцер. — Увогуле тым, хто не быў у гэтым клубе, раю туды схадзіць. Гэта такое месца, дзе трэба хоць раз пабываць, каб вы ведалі, што такое сапраўдны суворы твар беларускага гламуру! Гэта сапраўды добрая опцыя, калі вы прагніце пэўнага вострага ды надзвычайнага досведу! Ну, а аматарам жывога гуку я б прапанаваў пайсці ў клуб “Гудвін” на канцэрт беларускага сёрф-гурта The Silicon. Перакананы, што гэта будзе прыемны вечар з добрай музыкай”.

“Галоўны эксперт” адзначае, што чакае пачатку канцэртнага сезона, бо выбар пакуль небагаты, з-за гэтага і парады атрымліваюцца скупыя. А наконт тэатральнай афішы музычны крытык ды журналіст адразу пасуе.

“Так здарылася, што я заўжды больш па канцэртах і часам па кіно, — тлумачыць Безкаравайны. — Можа проста не было таго, хто б увёў мяне ў тэатральны свет. Безумоўна, раз-пораз я там бываю, мне падабаецца, але ў мяне не атрымалася ні стаць тэатралам, ні хоць раз на год бываць у тэатры. Можа, усяму свой час і ўсё яшчэ наперадзе”.

З жартам Зміцер папярэджвае, што такая недарэчнасць — выключна яго праблема, якая не мусіць уплываць на іншых. Невялікі выбар прапануюць і кінатэатры. Улюбёнага артхаўсу няма, а з дзецьмі ў кіно хадзіць для сям’і Безкаравайных не варыянт.

“Найбольш цікавым падаўся фільм “Элізіум. Рай не на зямлі” — такая утопія-антыўтопія. Мне раней падабаліся фільмы кшталту “Гатакі” з Ітанам Хоўкам і “Вострава” з Эванам МакГрэгарам, то бок фантастыка пра будучыя праблемы цывілізацыі. “Элізіум”, відаць, — нешта накшталт гэтага, таму цалкам верагодна, што гэты фільм няхай і мэйнстрымавы, але цікавы”.

Мерапрыемстваў, што катэгарычна непрымальныя для Змітра, не знайшлося. Маўляў, пачнецца сезон, будзе каму і антыпіяр рабіць. Уплывае тут і спецыфіка працы піяршчыка, бо нават тым, хто жадае пайсці на канцэрт Макса Каржа, ён не скажа слова супраць. Хіба толькі пасля, калі выступ не прынясе задавальнення, зларадна ўсміхнецца, маўляў, “Я ж папярэджваў!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі