Дзінара Алімбекава перадала ў музей свой крышталёвы глобус
Дзінара Алімбекава перадала ў музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі свой крышталёвы глобус. Па выніках сезону яе прызналі найлепшай маладой біятланісткай у агульным заліку. Алімпійская чэмпіёнка Алімбекава мяркуе, што яе прыз можа стаць стымулам для юных наведвальнікаў для заняткаў спортам.
Як вядома, НАК, які ачольвае Віктар Лукашэнка, знаходзіцца пад санкцыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Алімбекава і крышталёвы глобус / noc.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.