Экс-памочнік дэпутаткі Дзяніс Ціханенка заявіў пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі

Экс-памочнік дэпутаткі Дзяніс Ціханенка заявіў пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі

Дзяніс Ціханенка, экс-памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай, абвясціў, што пачынае сваю прэзідэнцкую кампанію. Яна пройдзе пад тэгам #онвамнебатька.

"Калі мы разам з вамі рэалізуем усё задуманае, а я ўпэўнены, што менавіта так і адбудзецца, я буду прэзідэнтам нашай краіны роўна адзін дзень і выдам усяго адзін указ — пра адмену пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пераход да парламенцкай формы кіравання", — заявіў палітык.

Цяпер ён будзе займацца зборам подпісаў за сваё вылучэнне, фармаваннем ініцыятыўнай групы. Акрамя таго, Ціханенка плануе заснаваць аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял-ліберальнай партыі.

Экс-памочнік дэпутаткі Дзяніс Ціханенка заявіў пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі
Дзяніс Ціханенка справа / Еўрарадыё

Раней Дзяніс Ціханенка уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Калі актывістка АГП Ганна Канапацкая стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, яна ўзяла яго сабе ў памочнікі. Разам яны абвясцілі пра стварэнне руху "Наперад, Беларусь!", але кіраўніцтва АГП не падтрымала гэтую палітычную ініцыятыву. Тады Ціханенка ўзяў на сябе адказнасць за стварэнне новага руху і выйшаў з АГП. 

Апошнія некалькі месяцаў Ціханенка спрабаваў аб'яднаць пратэстны рух супраць зменаў у заканадаўстве, якія адмянялі адтэрміноўкі ад войска. Пасля скандалу, звязанага з гэтым рухам, ён дыстанцыянаваўся ад Канапацкай і перастаў быць яе памочнікам. 

 

Хто яшчэ ўжо заявіў пра прэзідэнцкія амбіцыі?

Нягледзячы на тое, што да выбараў засталося каля года, многія беларускія палітыкі ўжо абвясцілі пра намер пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла. Дэпутатка Алена Анісім распавяла пра гэта ў студыі Еўрарадыё 30 студзеня 2019 года. Акрамя яе пра свае прэзідэнцкія амбіцыі казалі сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч, кіраўнік Руху "За Свабоду!" Юрась Губарэвіч, сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец, лідар АГП Мікалай Казлоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі