Дзянісаў хоча аддаць грошы, але грошай у яго няма
Сабраныя на заклад Дзянісу Дзянісаву грошы дазволілі актывісту выйсці на волю яшчэ 11 красавіка. Крымінальную справу спынілі, аднак грошы ўсё яшчэ знаходзяцца ў распараджэнні следчых органаў. Як толькі іх аддадуць, арганізатар збору Жана Ямайкіна збіраецца вярнуць усе сродкі тым, хто іх пералічваў. Нагадаем, грамадскага актывіста Дзяніса Дзянісава арыштавалі 16 лютага і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. За гэта яму пагражала 3 гады зняволення. У канцы сакавіка ў Інтэрнэце распачалася акцыя па зборы грошай на заклад. 11 красавіка Дзянісава выпусцілі. А 29-га траўня крымінальную справу спынілі.
У ахвяраванні ўдзельнічалі каля ста чалавек. Назбіраная сума складае 15 з паловай мільёнаў рублёў. Як да рашэння вярнуць гэтыя грошы ставіцца сам Дзяніс, расказвае Жана Ямайкіна:
“Вядома, ён згодны. Як ён мне ў прыватных размовах казаў, ён вельмі ўсім удзячны і, па магчымасці, хоча кожнаму падзякаваць. Ну, а калі штосьці застанецца, мы ўсё роўна будзем звязвацца з тымі, хто здаваў і хто не хоча забіраць. І тады ўжо ў іх будзем пытацца, што яны хочуць, каб з гэтымі грашыма зрабілі”.
Магчыма, гэтыя грошы маглі б пайсці на выплату штрафаў грамадскім актывістам. Толькі за травень апазіцыяй было выплачана амаль 5 тысяч долараў.
Яшчэ на пачатку збору грошай некаторыя прапаноўвалі, што ў выпадку, калі патрэбную суму назбіраць не атрымаецца, сродкі можна будзе аддаць у дзіцячы дом ці хворым дзецям. Ну і як варыянт — паспрабаваць вызваліць з дапамогай закладу яшчэ аднаго палітвязня Андрэя Клімава.
Ён знаходзіцца за кратамі з 3 красавіка і абвінавачваецца ў закліку да гвалтоўнай змены дзяржаўнага ладу. Нядаўна тэрмін утрымання яго пад вартай падоўжылі яшчэ на 3 месяцы.
Аднак партыйныя паплечнікі Клімава нават не спадзяюцца на станоўчы вынік такога варыянту. Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык лічыць, што, па-першае, Клімава не выпусцяць пад заклад, а па-другое, нават калі б і была такая магчымасць, грошай гэтых вязню не дачакацца:
“Калі б была такая магчымасць, мы б з задавальненнем гэтыя грошы, нават тыя, што мы назбіралі партыяй, пералічылі б у залік, каб выпусцілі Андрэя. Але, думаю, на жаль, нам гэтага не дазволяць. Апошняе пісьмо, якое я атрымаў ад яго, было 31 траўня. Аб тым, што ён у шпіталі турэмным. У яго сардэчны прыступ быў. Ён сябе адчувае не вельмі добра, мякка кажучы”.
Дзмітрый Бусел са сваёй дзяўчынай здалі на заклад Дзянісаву па 25 долараў. Дзмітрый лічыць, што многія не супраць аддаць свае грошы на карысную справу. Пытанне вось толькі ў тым, як вызначыць гэтую карысную справу:
“Ніхто не ведае, якім чынам вырашаць, на што пускаць грошы. Можна выбраць некалькі чалавек у прэзідыум, альбо гуртам выдаваць нейкія рашэнні. Ну, а потым галасаваннем вырашаць, куды менавіта.
Ці зрабіць некалькі віртуальных скрынак з прапановамі. І кожны будзе пісаць, я вось хачу патраціць свае грошы на такую справу… Мне, напрыклад, зараз грошы патрэбны. І я іх забяру. Але гэта маё асабістае меркаванне”.
У кожным разе, куды грошы ні пойдуць: на аплату штрафаў, вызваленне палітвязняў, ці вернуцца назад да сваіх уладальнікаў, — паслужаць яны карыснай справе. Галоўнае, каб грошы вярнулі.
Фота — photo.bymedia.net