Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна

Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю, што вырашыла зладзіць пікет ля следчага ізалятара на Акрэсціна.  Менавіта там варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Валянцін Стэфановіч:
"Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі".

12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі.

Дарэчы, пад артыкулам на Еўрарадыё, прысвечаным Гі Франсуа Тукаму, дзяўчына, якая змагаецца за яго вызваленне, пакінула наступны каментар:

HELLOW:
I am a girl friend Guy François TOUKAM.
40 days prisoner. I'TS INNOCENT.
I'm lawyer in Spain. I'm know the passport it's good.
I not compris to retarde the liberation.
The embassy of Cameroon its ok , the gouvernement spanish its ok.

TOUKAM CAN BE FREE NOW

THANKS FOR THE DIFUSSION TO PROBLEM OF MY LOVELY

Inmaculada GONZALEZ



Фота: Стихи.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі