Экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расіі (відэа)

Часовы прытулак амерыканец атрымаў на 1 год. Дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Нагадаем, экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіўся аж да апошняга часу ў транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Расійскі бок заяўляў, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, прыбыў як транзітны пасажыр і што паміж Расіяй і ЗША няма дамовы аб выдачы.

Месяц таму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што амерыканец не з'яўляецца расійскім агентам. Пуцін тады агучыў умову, пры выкананні якой Эдвард Сноўдэн мог бы застацца ў Расіі: ён мусіць перастаць "наносіць страты амерыканскім партнёрам".

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі