Эксперт: Больш лагічна было б пачаць з адставак прэм'ера і яго намеснікаў
Палітолаг Валерый Карбалевіч пракаментаваў кадравыя перастаноўкі, праведзеныя прэзідэнтам 4 снежня. Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. У прыватнасці, былы міністр абароны Леанід Мальцаў прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі, а былы дзяржсакратар Савета бяспекі Юрый Жадобін — міністрам абароны. Былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў стаў міністрам эканомікі, першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Палуян — міністрам. Былы дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна ўзначаліла Мінпрацы.
"Лукашэнка даўно абяцаў правесці да канца года сур'ёзныя змены ва ўрадзе, — нагадаў Карбалевіч у інтэрв'ю БелаПАН. — Прадказальныя былі перастаноўкі ў кіраўніцтве эканамічнага блока краіны. Сітуацыя ў эканоміцы дрэнная, і прэзідэнту трэба знайсці тых, на каго можна зваліць правалы". "Але ў такой сітуацыі больш лагічна было б пачаць з адставак прэм'ера і яго намеснікаў", — мяркуе палітолаг.