Эксперт: ЕС зараз болей цікавяць падзеі ў Егіпце, чым рэпрэсіі ў Беларусі
Пётр Качыньскі, адзін з экспертаў аўтарытэтнага Цэнтру Еўрапейскіх даследаванняў у Брусэлі ў інтэрв’ю Еўрарадыё патлумачыў, што зараз самы вялікі прыярытэт у замежнай палітыцы ЕС - гэта падзеі у Ягіпце.
Меркаванне, што Беларусь - прырытэтнае пытанне для Еўрасаюза, якога трымаюцца некаторыя палітыкі ў Польшчы, Латвіі і Літве, не адпавядае рэчаіснасці, адзначыў Пётр Качыньскі.
Глабальная задача для Еўрасаюза - дэмакратызацыя Расіі. Што да Беларусі, то значныя рашэнні па ёй Еўрасаюз у пэўнай ступені прымае, азіраючыся на вялікага ўсходняга суседа. Гэта тычыцца і магчымых эканамічных санкцый, лічыць эксперт.