Эпапея працягваецца: сайт выдання “Прессбол” зноў заблакавалі
Такое паведамленне бачыць карыстальнік пры спробе зайсці на сайт выдання
Сайт спартыўнага выдання “Прессбол” зноў не адкрываецца — прычым ні ў Беларусі, ні за мяжой. Пры спробе перайсці па адрасе pressball.by карыстальнік бачыць паведамленне: “Акаунт заблакаваны адміністратарам сервера”.
Зайсці на сайт выдання было немагчыма з чэрвеня гэтага года паводле рашэння Мінінформа. Чыноўнікі тады знайшлі на сайце "парушэнне заканадаўства". Але 23 кастрычніка сайт быў разблакаваны.
"Прессбол" выходзіць з студзеня 1991 года. Пасля масавых пратэстаў 2020-га ў выдання змяніўся галоўны рэдактар і сышла частка супрацоўнікаў. Апошнім часам "Прессбол" перажываў цяжкі ў фінансавым сэнсе перыяд. У жніўні рэдакцыя спрабавала запусціць новы сайт Re:sport, але ўлады аператыўна заблакавалі і яго. Журналісты публікаваліся толькі ў сацсетках. Была пагроза, што друкаваная версія выдання ўвогуле можа спыніць існаванне.
У жніўні 2023-га памёр галоўны рэдактар газеты Сяргей Лісічкін. Новы з'явіўся толькі ў кастрычніку, ім стаў дырэктар Юрый Арлоў. Перад гэтым Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый "Прессбола".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.