Ермакова: Дэнамінацыі найбліжэйшым часам не будзе
Пра гэта заявіла падчас жывой тэлефоннай лініі старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
"Праводзіць дэнамінацыю мэтазгодна ў выпадку, калі ўзровень інфляцыі ў краіне стабільна нізкі і знаходзіцца на адзнацы менш за 10%. Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца сёлета, і прагнозаў па інфляцыі на наступны год, казаць аб тым, што найбліжэйшым часам мы правядзем дэнамінацыю, заўчасна", — перадае interfax.by словы Ермаковай.
Фота — bymedia.net