ЕС можа прыняць рашэнне пра макрафінансавую дапамогу Беларусі ў пач. 2010 г.
Еўракамісія разглядае запыт Беларусі аб макраэканмічнай дапамозе і разлічвае прыняць рашэнне ў пачатку 2010 года. Аб гэтым паведаміла Амелія Торэс, прэс-сакратар камісара ЕС па пытаннях эканомікі і грашова-крэдытнай палітыкі Хаакіна Альмуніі. Торэс нагадала, што ў адпаведнасці з агульнай працэдурай пасля заключэння экспертаў пра адпаведнасць краіны ўмовам атрымання крэдыту еўракамісар Альмунія дае рэкамендацыю краінам ЕС. Фармальнае рашэнне прымае Савет ЕС на ўзроўні міністраў фінансаў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, макрафінансавую дапамогу Беларусь запрасіла ў Еўрасаюза ў чэрвені 2009 года. 16 снежня на сесіі Еўрапарламента еўракамісар па гандлю і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што Еўракамісія можа выдзяліць Беларусі 200 мільёнаў еўра.