ЕС пашырыў "чорны" спіс па Украіне і прыняў абмежавальныя меры па Крыме

ЕС пашырыў спіс асобаў, да якіх будуць ужытыя санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд і замарожванне актываў, перадае УНІАН. Адпаведнае рашэнне было прынята ў панядзелак у Брусэлі падчас пасяджэння Камітэта пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС.

Камітэт таксама ўзгадніў далейшыя меры, якія абмяжоўваюць гандаль і інвестыцыі ў Крым і Севастопаль. Гэтыя абмежавальныя меры спыняюць інвестыцыі ў такія сектары ў Крыме і Севастопалі, як транспартная, тэлекамунікацыйная, энэргетычная галіны. Яны таксама забараняюць экспарт ключавога абсталявання для гэтых сектараў у Крыме і Севастопалі.

Сёння Камітэт абмяркуе эканамічныя меры ў святле дэстабілізацыйнай ролі Расіі ва Усходняй Украіне.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі