Еўрапарламент чакае ад Беларусі “істотнага прагрэсу”
Сёння Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй еўрадэпутаты выказваюць заклапочанасць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзяванне на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэння мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Як паведамляе “Радыё Свабода”, Еўрапарламент чакае ад афіцыйнага Мінска
шэраг крокаў: рэформа выбарчага заканадаўства, забеспячэнне свабоды
СМІ, сходаў і асацыяцый, спыненне пераследу апазіцыі, адмена
“палітычных” артыкулаў Крымінальнага кодэксу, увядзенне мараторыю на
смяротныя пакаранні, прызнанне Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі
Борыс.
Калі беларускія ўлады выканаюць пералічаныя рэкамендацыі, то Еўрапарламент выступіць за поўную адмену візавых санкцый і “паскорыць працэс рэінтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў”.