Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю па Беларусі на наступным тыдні

Еўрапарламент вернецца да разгляду рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі на наступным тыдні. Такое рашэнне было прынята па выніках сустрэч Аляксандра Мілінкевіча падчас Кангрэсу Еўрапейскай Народнай партыі, а таксама яго папярэдніх зваротаў ды прыняцця рэзалюцыі па Беларусі Кангрэсам ЕНП, перадае сайт палітыка.
За аснову рэзалюцыі Еўрапарламента будзе прынятае рэзалюцыя Еўрапейскай Народнай партыі, прынятая аднагалосна. Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што гэта рашэнне мае вялікае значэнне для нашай краіны.

У рэзалюцыі ЕНП даецца ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, згадваюцца апошнія факты ціску на грамадзянскую супольнасць, а таксама ўтрымліваецца заклік да ўладаў паважаць грамадзянскія правы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі