Еўрапарламент заклікае Мінск правесці дэмакратычныя выбары
10 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая вітае вызваленне палітвязняў у Беларусі і заклікае беларускія ўлады правесці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі.
У дакуменце гаворыцца, што вызваленне палітвязняў "можа стаць першым крокам да паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю", перадае Радыё "Свабода".
Разам з тым еўрадэпутаты заклікалі беларускія ўлады даць апазіцыйным кандыдатам доступ да дзяржаўных СМІ і спыніць палітычны пераслед незалежных СМІ.
Еўрадэпутаты запатрабавалі, каб Еўракамісія аказвала фінансавую і палітычную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ ды няўрадавым арганізацыям.
Акрамя таго, Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію прыспешыць перамовы пра спрашчэнне для Беларусі візавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Фота: hvylya.net