Еўрапейская дыпламатыя можа абмеркаваць зняцце санкцыяў з Беларусі
![Еўрапейская дыпламатыя можа абмеркаваць зняцце санкцыяў з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belarus_es.jpg.webp?itok=0RsjAoAk)
Сёння еўрапейская дыпламатыя можа абмеркаваць рашэнне аб зняцці санкцыяў супраць Беларусі
4-5 верасня ў Люксембургу пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС. Зняцце санкцыяў з Беларусі можа стаць адным з пытанняў парадку дня.
Перадумовай для такога рашэння стала тое, што 22 жніўня Аляксандр Лукашэнка вызваліў шасцярых палітвязняў, у тым ліку кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Міколу Статкевіча. Ужо тады крыніцы ў еўрапейскіх дыпламатычных колах загаварылі пра магчымае пацяпленне ў адносінах Беларусі і ЕС.
Санкцыі, якія забараняюць шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прадпрымальнікаў уезд на тэрыторыю Еўрасаюза і замарожваюць іх еўрапейскія актывы, былі ўведзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Яны сталі адказам на факты парушэння правоў чалавека і рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, якія выйшлі на Плошчу Незалежнасці.