Еўрасаюз адмаўляецца лічыць Расію стратэгічным партнёрам
Адпаведную рэкамендацыю краінам ЕС даў Еўрапарламент. Прычыны — агрэсіўная палітыка Масквы ва Украіне і анэксія Крыма.
У сераду Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая рэкамендуе "крытычна перагледзець адносіны Расіі і ЕС". Таксама рэкамендуецца распрацаваць план мяккай сілы пры непрадбачаных абставінах, у прыватнасці пры агрэсіўных дзеяннях Расіі, перадае РБК. Прычынай называюцца агрэсіўныя дзенняі Расіі ва Украіне і анэксія Крыма. Згадваецца таксама "парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі" і "эканамічная і палітычная дэстабілізацыя еўрапейскіх суседзяў".
Праект падрыхтаваны па дакладзе еўрадэпутата ад Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Яго падтрымалі 494 еўрадэпутаты, 135 прагаласавалі супраць, яшчэ 69 устрымаліся. Дакумент, аднак, не мае заканадаўчага характару.
Спасылаючыся на ўкраінскія падзеі, еўрадэпутаты адзначылі, што Расія больш не можа разглядацца як стратэгічны партнёр ЕС. Аднаўленне супрацоўніцтва еўрадэпутаты лічаць магчымым, калі Масква будзе паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, уключаючы Крым, цалкам выканае мінскія пагадненні, "спыніць ваенныя ды іншыя дзеянні, якія яна здзяйсняе ў мэтах дэстабілізацыі межаў краін ЕС".
Фота — Global Look Press