Еўрасаюз сёлета ўдвая павялічвае фінансавую падтрымку Беларусі

Еўрасаюз сёлета ўдвая павялічвае фінансавую падтрымку Беларусі

Еўрасаюз сёлета павялічвае ўдвая фінансавую падтрымку Беларусі. Пра гэта паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Андрэа Віктарын.

Паводле яе слоў, у 2016 годзе Беларусь атрымае 29 мільёнаў еўра. Сродкі пойдуць на рашэнне праблем, звязаных з міграцыяй, рэгіянальным развіццём і эканамічным развіццём краіны ў цэлым. Яшчэ каля 7 мільёнаў еўра плануецца выдаткаваць на эканамічнае развіццё рэгіёнаў.

"Галоўнае — не лічбы, а арганізацыя супрацоўніцтва паміж мясцовай уладай, грамадзянскай супольнасцю, іншымі партнёрамі з мэтай устойлівага развіцця рэгіёнаў. Важна таксама, каб ініцыятыва развівалася знізу", — цытуе словы Андрэа Віктарын БелаПАН.

31 сакавіка ў мінскім гатэлі "Рэнесанс" прайшла цырымонія падпісання мемарандумаў аб узаемаразуменні паміж Праграмай развіцця ААН і выканкамамі 30 пілотных раёнаў, якія перамаглі ў конкурсным адборы сумеснага праекта Еўрасаюза і ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі