Еўрасаюз выказаўся супраць ціску на краіны былога СССР

"Мы не прыймаем спробы абмежаваць суверэнны выбар гэтых дзяржаваў. Мы не можам павярнуцца да іх спіной", — цытуе словы Барозу РІА "Новости". На яго думку, Расія аказваецца ціск на Украіну і іншыя краіны постсавецкай прасторы, якія спрабуюць пашырыць гандлёвыя сувязі з ЕС.



Таксама стаў вядомы тэкст прамовы, з якой перад дэпутатамі рыхтуецца выступіць еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле. "Любыя пагрозы Расіі, звязаныя з магчымым падпісаннем дакументаў, недапушчальныя", — гаворыцца ў дакуменце.



Нагадаем, Украіна абвесціла стратэгічны курс на еўраінтэграцыю і збіраецца ў лістападзе 2013-га падпісаць у Вільні на саміце "Усходняга партнёрства" пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Яго часткай з'яўляецца дакумент аб зоне свабоднага гандлю. Расія заявіла, што будзе вымушаная абараняць свой рынак у выпадку стварэння гэтай зоны паміж Украінай і ЕС.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі