Еўрасаюз заклікаў Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

Нагадаем, днямі стала вядома, што быў расстраляны 45-гадовы Рыгор Юзапчук, які быў асуджаны за забойства сукамерніка.



Прэс-служба кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан адзначае, што ўсведамляе "сур'ёзны характар злачынстваў, за якія ён быў асуджаны". Аднак ЕС "выступае супраць смяротнага пакарання, бо яно не можа быць апраўданае ні пры якіх абставінах".



У дакуменце адзначаецца, што гэта ўжо другое выкананне смяротнага пакарання ў Беларусі ў 2014 годзе. ЕС заклікае ўлады Беларусі "далучыцца да сусветнага мараторыю на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго ўсеагульнай адмены", інфармуе "Интерфакс-Запад".



Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. Пасля кожнага выканання прысуду Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі