Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі вызваліць супрацоўнікаў БелаПАН
У Бруселі заявілі пра "нястомныя спробы знішчыць вольную медыяпрастору", якія працягвае рабіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Сітуацыю з інфармагенцтвам БелаПАН пракаментавала ў Twitter замежнапалітычная служба Еўрасаюза. Яна заклікакае ўлады Беларусі вызваліць супрацоўнікаў БелаПАН і дзясяткі іншых журналістаў.
18 жніўня ў офісе інфармагенцтва ў Мінску і ў кватэрах яго пяці супрацоўнікаў прайшлі ператрусы. Затрыманыя галоўны рэдактар, дырэктар кампаніі Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева, былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў. Ператрусы адбываліся ў рамках крымінальнай справы аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Сайты БелаПАН недаступныя — сервер быў забраны з офіса "Белтэлекама".
Belarus: In continued relentless efforts 2destroy free media space, Lukashenko regime assaulted @BelaPAN, labelled @tutby Zerkalo, as extremist & looks 2deregister @baj_by; 33 media workers are in prison. EU insists on their immediate unconditional release.#JournalismIsNotACrime
— European External Action Service - EEAS (@eu_eeas) August 18, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.