Facebook заблакаваў "за парнаграфію" старонку руху FEMEN
Спачатку была спынена праца акаўнта ў сацсетцы французскай філіі, а ўчора была заблакаваная асноўная старонка.
Як паведамляе сайт femen.org, падставай для закрыцця сталі абвінавачанні ў распаўсюдзе парнаграфіі і прапагандзе прастытуцыі. Рух FEMEN абскардзіў гэтае рашэнне і просіць кампанію Facebook разабрацца ў інцыдэнце і "хутчэй вярнуць жаночай рэвалюцыі яе асноўны рупар".
Адзначаецца, што на заблакаваныя цяпер старонкі былі падпісаныя каля 170 тысяч чалавек.
За "начны напад на Лукашэнку" дзяўчаты з FEMEN атрымалі штрафы
Femen: Калі бегла на Пуціна і распраналася, бачыла, як змяняецца яго твар
Фота — femen.org