Фанаты "Гомеля" заявілі, што ў Слуцку іх збівалі байцы АМАП

Фанаты "Гомеля" заявілі, што ў Слуцку іх збівалі байцы АМАП

Фанаты ФК "Гомель" заявілі, што ў Слуцку іх збівалі, абражалі байцы АМАП. Здарэнне адбылося 21 лістапада падчас матчу 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі.

Як інфармуе сайт belultras.by, у сярэдзіне другога тайма на гасцявым сектары з'явілася расцяжка "Нідзе не згінем", запалілі страбаскопы, з'явіўся дым, паляцелі петарды. Пасля гэтага да іх падыходзіла група АМАПаўцаў у поўнай амуніцыі, са шчытамі і дубінкамі, аднак нічога не рабіла. У канцы матчу яны суправадзілі каля 50 фанатаў "Гомеля" ў аўтазак, а пасля — у слуцкі РАУС.

Хлопцы, якія былі ў аўтазаку, сцвярджаюць, што па дарозе іх збівалі, ім пагражалі, абражалі. У РАУС іх усіх знялі на відэа, прымушалі паказваць малюнкі на майках, татуіроўкі. У фанатаў забіралі мабільныя тэлефоны, з якіх выдаляліся некаторыя здымкі.

Праз некалькі гадзінаў усіх фанатаў "Гомеля" адпусцілі. На аднаго з іх быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Нагадаем, нядаўна адбывалася сустрэча кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола і МУС. Абмяркоўвалася якраз праблема ўзаемаадносінаў праваахоўнікаў і фанатаў.

Фота: kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі