Файлаабменнік, які абяцаў бясплатную музыку, дамовіўся з Universal
Файлаабменнік Qtrax, які абяцаў сваім карыстальнікам легальную і
бясплатную музыку ў абмен на рэкламу, падпісаў дамову з Universal -
адным з найбуйнейшых гуказапісвальных лейблаў. Кампанія паабяцала выкласці на сайт трэкі выканаўцаў, якія ўваходзяць у каталог Universal, у бліжэйшы час. Пакуль на Qtrax даступная толькі музыка лейбла TVT Records, а на працягу некалькіх тыдняў з'явяцца трэкі Beggars Banquet Records і Finetunes.
Таксама былі складзеныя дамоўленасці з выдаўцамі EMI Publishing і Sony/ATV Music Publishing. Яны пакуль не даюць магчымасці выкласці трэкі на Qtrax.
Перад адкрыццём Qtrax абяцаў падаць 25 мільёнаў бясплатных трэкаў і сцвярджаў, што ўжо дамовіўся з буйнымі лейбламі.
Пазней гуказапісвальныя кампаніі Warner, EMI і Universal аспрэчылі гэтае сцвярджэнне, і Qtrax давялося пры адкрыцці заблакаваць магчымасць запампоўкі музыкі, каб пазбегнуць судовых канфліктаў.
Фота: www.icom.kz