Фэст "ПІКНІК.BY" пераносіцца з хутара Шаблі ў Камарова

Фэст "ПІКНІК.BY", што меў адбыцца 29 чэрвеня на хутары Шаблі, пераносіцца. Дата застаецца тая ж, але пляцоўка мяняецца. Фестываль пройдзе ў 5 кіламетрах па Слуцкай трасе ад мінскай кальцавой, у загараднай кавярні "Комарово village".


Інфармацыю пра гэта пацвердзіў Еўрарадыё арганізатар фэсту Нік Маторын:


“Фэст пераносіцца па тэхнічных прычынах. У гэтую дату хутар не можа прыняць столькі людзей. Фестываліць будзем да 5-й раніцы. Натуральна, не будзе намётавага мястэчка. Але будзе бясплатны аўтобус, які штогадзіны будзе дастаўляць гледачоў у Камарова”.


Нагадаем, фэст "ПІКНІК.BY" пройдзе 29 чэрвеня. На фестывалі будуць працаваць дзве сцэны, на якіх выступяць больш за 20 гуртоў, сярод якіх “Крама”, “Р.С.П.”, :B:N:, "Красные звёзды", Clover Club. Выступ гурта “Аддис Абеба” пераносіцца з лайнапа фестывалю на preparty у клуб “Графіці” і адбудзецца 17 чэрвеня. А DJ Stereobeaver не зможа выступіць па стане здароўя, яго заменіць Папа Бо.

Даведацца пра падрабязнасці і паглядзець карту фестывалю можна на афіцыйным сайце. Арганізатары паведамляюць, што здаць квіткі на "ПІКНІК.BY" можна да 21 чэрвеня. Даведкі па тэлефоне +375 29 6384444.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі