Фэст “Сонцастаянне” - тусоўка, дзе кожны б'е ў свой барабан
Самую доўгую ноч у 2009-м годзе мінчукі і госці сталіцы пышна адзначылі вялікім пазітыўным фестывалем “Сонцастаянне” Безумоўна, фэст пазітыўнай музыкі “Сонцастаянне” можна паставіць ў шэраг самых грандыёзных музычных падзей 2009-га года кшталту “Року па вакацыях”, фэстаў “Be Free”, “Можна”, “Камяніца”, “Bela Music”, “Дзён Безбілетніка”, каляднага канцэрту N.R.M. і г.д.
Асноўная мэта галоўнага ідыёлага “Сонцастаяння” Яўгена Калмыкова была дасягнутая: імпрэза сапраўды нагадвала вялікую тусоўку, дзе кожны б’е ў свой барабан, а ў выніку атрымліваецца вялікая многагалосная фуга:
Яўген Калмыкоў: “Гэта падобна на тое, што ў Афрыцы сабраліся барабаншчыкі і б’юць у барабаны. Гэта тусоўка”.
На працягу сямі гадзін на сцэну ўзыходзілі самыя чаканыя музычныя персанажы ў нечаканых, часам, вобразах. Так, Валік Грышко выканаў некалькі беларускамоўных кампазіцый на словы Арцёма Кавалеўскага пад фанаграму “–1”.
Валік Грышко
Стася з’явілася на сцэне ў лепшых традыцыях “По глазам” і прыгожых абцягваючых штанішках, што крыху расчаравала нашага фатографа Tarantino, бо яго камера чакала непасрэдна знакамітае Стасіна міні.
Стася і гурт "По глазам"
Адзін з самых модных у наш час праектаў віцебскага барда і мастака Міхея Насарогава і кліпмэйкера Макса Сірага пад назвай RockerJocker “узарваў мозг” не надта шматлікай публікі, аднак менавіта з гэтага моманту ў “Рэактары” пачалося сапраўднае свята.
Міхей Насарогаў і гурт RockerJocker
Міхей Насарогаў выступае за фэсты, за розныя фэсты, і лічыць, што калі б дзяржава падтрымлівала падобныя фестывалі, то гэта яшчэ больш падкрэслівала б яе моц і дэмакратыю:
Міхей Насарогаў: “Любы магчымы, усялякі фестываль патрэбны пры дзяржаўнай падтрымцы. Гэта з боку дзяржавы прадэманстравала б сілу і ўпэўненасць у сваіх прыярытэтах, бо гэта ёсць праяўленне дэмакратыі. У сэнсе дазваляць артыстам паказваць свае нейкія паранармальныя з’явы. Чаму я так кажу? Таму што наша краіна настолькі цудоўна ўладкаваная, што тут усё мае нейкую вызначаную нішу, і ўнутры гэтай нішы так ці інакш, але можна існаваць.
Аднак рок-н-рольная абазначаная ніша ў нас адсутнічае. Вось было б здорава яе абазначыць. Няхай гэта было б своеасаблівае гета, тым не менш, у гэтым гета раслі б клумбы, і гэта было б крута! Калі улічыць, што да нас з задавальненнем прыязджаюць Prodigy, джазавыя калектывы крутыя, тут іх ніхто не ведае, але на іх ходзяць, бо гэта з’ява, пэўны ўліў. Краіна дала людзям хлеба, няхай дасць людзям відовішч. Розных. І ўсё будзе цудоўна!”
Гледачы
Вася Пачыцкі
і гурт Перебор
За RockerJocker на сцэну ўзышоў легендарны Вася Пачыцкі і ягоны Перабор. Відавочна, што адмыслова на Перабор прыйшло досыць многа людзей, якія спявалі старыя забытыя песні гурта і падтрымлівалі яго плакатамі кшталту “Perebor not dead”. Як высветліла Еўрарадыё, да шоу-бізнесу лідэр Перабора ставіцца дрэнна, таму і грае мала канцэртаў. Аднак гурт існуе і нават піша новыя песні:
Вася Пачыцкі: “Так, гурт існуе, ён песні піша новыя і творча дзейнічае. Ну не гастралюе, бо гастролі – гэта і ёсць шоу-бізнес. Мы да шоу-бізнеса ставімся так, як і да ўсяго, дрэнна. Ды і што тут гаварыць!”
Серебряная Свадьба
Беня
Гурт “Серебряная Свадьба” дадаў фарбаў пікантнасці, вытанчанасці і прыгажосці фэсту “Сонцастаянне”. Бенька нагадвала трапяткую Снягурку, апантаную ідэяй жаноцкасці і ўсясветнай радасці. Не 1000-я аўдыторыя “Сонцастаяння” для Бені – сапраўдная лухта:
Бенька: “Я лічу, што зараз увогуле на канцэртах не шмат людзей. Але гэта таксама добра, таму што гэта абмяжоўвае кола сапраўдных знаўцаў і аматараў нейкай з’явы. Мне падаецца, што народу шмат, і ўсе вельмі вясёлыя. Калі ў нечым арганізатары прамахнуліся, то гэта такая лухта! Любы промах арганізатараў – фігня. Нікога не задавілі, ніхто не памёр, і Дзякуй Богу!”
Прагнозы Калмыкова ў выніку спраўдзіліся, бліжэй да 23-й гадзіны людзей у “Рэактары” станавілася ўсё больш. Ды і ўдзельнікі фэсту працягвалі радаваць гэтых людзей сваімі сюрпрызамі.
Drum Ekstasy з квартэта на сцэне ператварыліся ў трыа. Чацвёрты бубнач выступаў на сэце гурта гукарэжысёрам.
Drum Ekstasy
Крамбамбуля
Замест заяўленага напярэдадні прэзентацыі новага праекта Лявона Вольскага, “Сонцастаянне” асвяціла старая
Крамбамбуля ў сваіх шыкоўных футрах, якая парадавала публіку хітамі, прафесіяналізмам і досыць добрым гукам. Рэспект Андрэю Баброўку!
і гукарэжысёр Андрэй Баброўка
Юлія Глушыцкая
Аня Хітрык і ДзеціДзяцей
Заўсёды пазітыўныя “ДзеціДзяцей” падарылі слухачам “Асу” і “Гімн моладзі”, “Пару Рублей” – пазітыўныя вібрацыі з усходнімі матывамі і духавой пачкай, Сяргей Пукст – чарговы філасофскі твор, РСП –шалёныя танцы.
Пару Рублей
Павал Яноўскі і Міхаіл Краўцоў
Сяргей Пукст
танцавальны дуэт ПМС
і гурт Разбітае сэрца пацана
Карл Хламкін
і ОгнеОпаснОркестр
Абяцаныя хэдлайнеры “Сонцастаяння” - Карл Хламкін і “ОгнеОпасОркестр” падлілі драйву, заразілі прысутных вар’яцкай энергетыкай сваіх рытмаў, і ў выніку выклікалі на сцэну сонца у выглядзе дзяўчыны з графінам, якая сапраўды запаліла тую ноч!
Спадара Карла і ягоны аркестр звязвае даўняе сяброўства з Яўгенам Калмыковым і “Дзецьмі Сонца”. Апроч таго ў 90 –х гадах Хламкін жыў у Мінску, таму добра ведае наш горад і мае тут мноства знаёмых. Падобныя да “Сонцастаяння” фэсты ён не раз ладзіў у Рызе, таму што лічыць цікавым рух, які адбываецца ў свеце, паралельным “эмцівішнаму”:
Карл Хламкін: “Я паралельна рабіў такія фэсты ў Рызе, як зараз іх робіць Жэня Калмыкоў у Мінску. Таму мяне заўсёды цікавіць, што адбываецца ў руху, паралельным “эмцівішнаму” відэашэрагу. Напрыклад, большасць гуртоў, якія сёння гралі, мне вельмі спадабаліся. Калі людзі яшчэ не дайшлі да стадыі шоў-бізнесу, якога, мабыць, яшчэ няма ў Мінску, гэта самы найлепшы час для музыкаў, калі яны яшчэ не сутыкаюцца з лэйбламі, з падпісаннем кантрактаў. Яны проста выходзяць, і іх на сцэне яшчэ некуды нясе. Гэта ўжо пазней музыкі робяцца больш сквапнымі і выбіраюць, дзе ім граць, а дзе не. Таму мяне заўсёды цікавяць менавіта такія праекты. І добра, калі б яны атрымалі свой працяг. Мне, напрыклад, не цікава хадзіць на канцэрты, дзе ўсё дакладна прадумана і ёсць вызначаная схема дзеянняў. Тут ёсць непрадказальнасць, а гэта добра!”
Такім чынам, фэст “Сонцастаянне” паставіў добрую, тлустую і пазітыўную кропку ў музычным беларускім 2009-м годзе, а яго публіка надала беларускаму народу статус музычна-тусовачнай нацыі з пазітыўнымі імкненнямі да прыгожага!