Фестываль Be2gether адбудзецца ў чэрвені
Фестываль Be2gether, які праводзіцца ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы з Беларуссю, сёлета адбудзецца 12-14 чэрвеня.
Канцэрты будуць праходзіць на двух сцэнах. Сёлета да фэсту плануецца прыцягваць "творчыя сілы з Беларусі": акрамя музыкаў запросяць таксама і мастакоў.
Акрамя таго, ужо ў другі раз на Be2gether будуць працаваць валанцёры з Беларусі. На фэсце ізноў выступіць "Ляпіс Трубяцкой", а таксама вядомы гурт з ЗША Gogol Bordello і іншыя сусветнавядомыя калектывы.
"Інтэрфакс"