ФІФА хоча абмежаваць узрост для сваіх прэзідэнтаў
Выканкам футбольнай федэрацыі ФІФА ў аўторак павітаў прапановы камітэта па рэфармаванні федэрацыі аб абмежаванні максімальнага тэрміна прэзідэнцтва ў ёй і ўзросту старшыні.
У папярэдніх прапановах сказана, што тэрмін кіравання абмяжоўваецца 12 гадамі, а ўзрост старшыні — 74 гадамі, перадае ВВС.
79-гадовы швейцарац Ёзэф Блатэр у канцы траўня быў абраны прэзідэнтам ФІФА на пяты чатырохгадовы тэрмін, але пакінуў пасаду ў пачатку чэрвеня ў сувязі з карупцыйнымі скандаламі.
У пачатку кастрычніка Блатэр падаў апеляцыю на рашэнне камітэта па этыцы адхіліць яго ад пасажы на 90 дзён з-за падазрэнняў у раскраданні і злачыннай нядбайнасці. Чакаецца, што неўзабаве аналагічнае рашэнне аб адхіленні апратэстуе і кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні.
Фота: EPA