Фільм пра беларуса-гастарбайтэра атрымаў прыз у Нямеччыне
Мастацкі фільм “Вар'яцкая дапамога”, зняты пра прыгоды ў Маскве беларуса-гастарбайтэра, быў адзначаны на Міжнародным кінафестывалі GoEast Film Festival у Вісбадэне. Расійскі рэжысёр Барыс Хлебнікаў атрымаў прыз за лепшую рэжысуру, паведамляе сайт nashfilm.ru.