Фінляндыя адкрые пункты пропуску на мяжы з Расіяй

Мяжа Фінляндыі і Расіі

Мяжа Фінляндыі і Расіі / Yle.fi

14 снежня Фінляндыя плануе адкрыць пункты пропуску на мяжы з Расіяй, піша Yle.fi са спасылкай на намесніка камандуючага памежнай службы Паўднёва-Усходняй Фінляндыі Хейкі Ахціайнена.

Краіна здыме абмежаванні, уведзеныя праз вялікую колькасць просьбітаў прытулку.

Мяркуецца, што дэмантаж загародаў на мяжы зойме некалькі гадзін, пасля чаго амаль адразу адновяць рух транспарту. Памежнікі, аднак, пакінуць некалькі загародаў на той выпадак, калі пункты пропуску давядзецца зноў закрыць.

Калі сітуацыя з наплывам просьбтаў прытулку з тэрыторыі Расіі паўторыцца, фінскія ўлады могуць зноў увесці абмежаванні на ўсходняй мяжы.

Як распавядала Еўрарадыё, у лістападзе Фінляндыя перакрыла ўсе памежныя пераходы на мяжы з Расіяй. Гэта адбылося пасля таго, як на мяжы ўзнік мігранцкі крызіс накшталт таго, што стварылі на межах Беларусі з краінамі ЕС.

Журналісты Бі-Бі-Сі даведаліся, што ў Расіі гэтых мігрантаў апошнім часам вярбуюць на вайну супраць Украіны, пагражаючы ім пазбаўленнем волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі