Мігранты, якія не трапілі ў ЕС праз Беларусь, штурмуюць расійска-фінскую мяжу

Мігрант з Сірыі Мойад Саламі

Мігрант з Сірыі Мойад Саламі / yle.fi

Мігранты, якія не змаглі трапіць у краіны ЕС праз Беларусь, цяпер спрабуюць уехаць туды праз расійска-фінскую мяжу. Пра гэта стала вядома з інтэрв'ю з мігрантамі, якія публікуе фінскае выданне Yle. Выданне пагутарыла з трыма мужчынамі — Мааядам Саламі, Раянам Алхарыры і Камалем Тавілі. Усе трое на днях нелегальна перайшлі расійска-фінскую мяжу і папрасілі прытулку ў Фінляндыі.

Маайад Саламі з Сірыі. Ён распавёў, што пра магчымасць трапіць у Еўрасаюз праз Фінляндыю даведаўся з сацсетак. У Санкт-Петарбург ён прыехаў з яшчэ пяццю мігрантамі. Паводле яго, да мяжы іх падвёз кантрабандыст. "Кантрабандыст сказаў нам, што пераезд з Санкт-Пецярбурга да фінскай мяжы арганізаваны расійскімі вайскоўцамі. Нам за 100 даляраў замовілі два таксі "Яндэкс" і даставілі бліжэй да мяжы", — кажа Саламі. Затым, з ягоных слоў, з імі пагутарылі расійскія вайскоўцы, мігрантам анулявалі візы, "забралі ўсе пашпарты, тэлефоны і грошы, а затым праз 7-8 гадзін стаяння на марозе выдалі ровары для перасячэння мяжы і забаранілі вяртацца ў Расію". Майаду і яго спадарожнікам таксама сказалі, што "калі Фінляндыя цалкам закрые мяжу, то ўсіх мігрантаў перанакіруюць на Нарвегію, Эстонію ці Літву". Маайд таксама адзначыў, што ў Расіі цяпер шмат мігрантаў, якія беспаспяхова спрабавалі трапіць у ЕС з Беларусі.

Падобную гісторыю распавёў і сірыец Раян Алхарыры. Ён адзін з тых, хто беспаспяхова спрабаваў трапіць у ЕС праз Беларусь. "Я пакінуў Сірыю і адправіўся ў Бейрут (Ліван), адтуль паляцеў у Абу-Дабі (ААЭ), затым у маскоўскі аэрапорт Шарамеццева. Там нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь, дзе я некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў трапіць у Польшчу і Латвію", — распавёў журналістам фінскага выдання сірыец. Пра магчымасць трапіць у ЕС праз Фінляндыю ён даведаўся з Telegram. У Санкт-Пецярбург прыехаў з іншымі мігрантамі. З ягоных слоў, адтуль на таксі іх падвезлі да фінскай мяжы, "дзе расійскія вайскоўцы забралі нашы тэлефоны, пашпарты і грошы. Наўзамен выдалі ровары і сказалі ехаць у Фінляндыю".

Нагадаем, праз наплыў мігрантаў Фінляндыя закрыла амаль усе памежныя пераходы на мяжы з Расіяй. Працуе адзіны пагранпераход на поўначы краіны. На мінулым тыдні міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс заявіў, што ў мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Фінляндыю праз Расію, ёсць беларускія візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі