Фінская спявачка Тар'я Турунен спявае "Купалінку" пад беларускія гуслі (відэа)
![Фінская спявачка Тар'я Турунен спявае "Купалінку" пад беларускія гуслі (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chumakou.jpg.webp?itok=Hjpb6Pop)
Удзельнік гурта "Стары Ольса" Алесь Чумакоў падзяліўся відэа, на якім беларускую "Купалінку" выконвае знакамітая фінская спявачка Тар'я Турунен. Сам Чумакоў акампануе ёй на гуслях.
14 траўня Тар'я выступіла ў Мінску, дзе выканала песні ў тым ліку і гурта Nightwish, у якім спявала з сярэдзіны 90-х да сярэдзіны 2000-х і праславілася на ўвесь свет.