Фотафакт: Браты Касціцыны на трыбуне падчас чэмпіянату свету
Браты Касціцыны не ўдзельнічаюць у гульні беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі 16 траўня. Ні Андрэй, ні Сяргей не трапілі ў заяўку на матч са зборнай Нарвегіі.
У тэлетрансляцыі паказалі, што абодва хакеісты назіраюць за гульнёй зборнай з глядацкіх трыбунаў.
Як паведамлялася раней, сустрэча з камандай Нарвегіі — апошняя для Беларусі на сёлетнім чэмпіянаце свету. Наша зборная прайграла большасць матчаў, аднак здолела застацца ў элітным дывізіёне. Сённяшняя сустрэча не ўплывае на пазіцыю беларускай каманды.