Спецпадраздзяленне КДБ у Нацыянальным аэрапорце Мінск (фота, відэа)
29 лістапада прайшлі "комплексныя контртэрарыстычныя вучэнні на аб'ектах авіяцыйнага транспарту".
Як паведамляе БЕЛТА, на першым этапе КДБ праверыла сістэмы бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Паводле легенды актыўнай фазы вучэнняў, 5 узброеных злачынцаў-рэцэдывістаў прарваліся на тэрыторыю аэрапорта. Там яны захапілі самалёт "Боінг-737", які толькі што прызямліўся. На яго борце былі 90 чалавек.
Аперацыя спецслужбаў скончылася штурмам і вызваленнем закладнікаў.