Фотафакт: Украінскі сцяг над Славянскам
Гэты горад у Данецкай вобласці па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем прарасійскіх баевікоў.
Паводле некаторых звестак, іх каля 1500 чалавек. Украінскія сілавікі трымаюць горад у акружэнні і не ўваходзяць у яго. У наваколлі Славянска яны кантралююць тэлевежу на гары Карачун. Менавіта на ёй і залунаў украінскі сцяг.
Як піша сайт censor.net.ua, на вышыні больш за 200 метраў яго павесілі гвардзеец першага рэзервовага батальёна Нацыянальнай гвардыі Міраслаў Гай і дэсантнік 95-й Жытомірскай асобнай аэрамабільнай брыгады Сяргей Шаўчук.
Гай напісаў у Facebook, што "падымалі сцяг "пад салют мінамёта і ПКМС [кулямёта]". Баевікі абстрэльваюць раён тэлевежы і неаднаразова спрабавалі выбіць адтуль украінскіх сілавікоў.
Фота — Facebook