Фоталавушка ў гродзенскім лесе "злавіла" першага парушальніка
Камера зафіксавала, як мужчына выкідаў смецце.
Гродзенскія леснікі злавілі першага парушальніка, зафіксаванага фоталавушкай.
Як інфармуе БЕЛТА, гэта адбылося ў Гродзенскім раёне. Камера сфатаграфавала, як мужчына выкідаў смецце ў неналежным месцы. Асоба парушальніка была аператыўна ўсталяваная. Ён ужо заплаціў штраф.
Сёлета на Гродзеншчыне закупілі больш за 30 фоталавушак. Гэтыя камеры ставяць у месцах, дзе могуць адбывацца парушэнні заканадаўства або патрабуецца ўлік жывёл і г.д. Пакуль што лавушкі паставілі ў месцах, дзе людзі найбольш часта парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства. Яны мусяць фіксаваць высяканне лесу, забруджванне лясной тэрыторыі ды іншыя падобныя з'явы. Фоталавушкі фіксуюць любы рух звера або чалавека.
Фота — lidanews.by