Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Увечары 9 чэрвеня ў Мінску каля следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя ў падтрымку Эдуарда Пальчыса ("Джона Сільвера"), заснавальніка сайта 1863х.com, якога нядаўна экстрадзіравалі з Расіі. У ёй удзельнічала 7 чалавек (сярод іх быў Павел Севярынец, адзін з лідараў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"). Яны трымалі плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі, крычалі "Свабоду Пальчысу!", "Слава Украіне!", "Салідарнасць!" і "Жыве Беларусь!".

Міліцыянеры перапісалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі. Іх здымалі на відэакамеры. Затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі