Футбаліст Аляксандр Глеб можа перайсці ў "Інтэр"
Паўабаронца нямецкага "Штутгарта" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб трапіў у сферу інтарэсаў міланскага "Інтэра". Як нагадвае "Прессбол", галоўны трэнер клуба Жазэ Мурынью хацеў набыць беларускага футбаліста яшчэ ўлетку. Сам гулец не адмаўляе магчымасці падобнага трансферу.