Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на адзін радок

У зборнай Георгія Кандрацьева 420 ачкоў, яна займае 83-е месца. Нагадаем, у нядаўнім таварыскім матчы беларусы прайгралі ў Сафіі зборнай Балгарыі — 1:2.



Лідар рэйтынга нязменны — іспанцы, у якіх 1510 балаў. Зборная Нямеччыны займае другое месца — 1336 ачкоў. Нашыя суседзі займаюць наступныя месцы: Украіна — 19-е, Расія — 20-е, Польшча — 73-е, Літва — 105-е, Латвія — 113-е.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі