Футбольная зборная Беларусі прайграла Англіі з лікам 0:3

Зборная Беларусі прайграла ў Лондане на "Уэмблі" апошні матч кваліфікацыі футбольнага чэмпіянату свету 2010 года Англіі з лікам 0:3. Гэты матч, дарэчы, нічога не вырашаў для абедзьвюх камандаў у турнірным плане. Аднак англічане скарысталіся магчымасцю рэабілітавацца перад сваімі балельшчыкамі (а іх было амаль 77 тысяч) за паражэнне ад зборнай Украіны.
Украіна ў гасцях прадказальна разграміла Андору з лікам 6:0 і заняла другое месца ў групе, якое пакідае права змагацца далей за пуцёўку на чэмпіянат свету. Харваты, якія, верагодна, змірыліся са сваім 3-м месцам у групе, з цяжкасцю перамаглі ў гасцях Казахстан — 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі